Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Кафедра класічнай філалогіі STUDIA PHILOLOGICA ФІЛАЛАГІЧНЫЯ ШТУДЫІ Зборнік навуковых артыкулаў Выпуск IX Мінск 2020 УДК 80(082) Ф 513 Рашэнне аб дэпаніраванні вынес: Савет філалагічнага факультэта 2 красавіка 2020 г., пратакол № 6 Рэдакцыйная калегія: В. Г. Пракапчук (гал. рэд.), К. А. Тананушка (нам. гал. рэд.), А. В. Гарнік, А. У. Кірычэнка Рэцэнзенты: А. А. Кожынава, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ; Н. А. Круглік, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры лацінскай мовы БДМУ Філалагічныя штудыі = Studia philologica : зб. навук. арт. Вып. 9 / БДУ, Каф. класічнай філалогіі ; [рэдкал.: В. Г. Пракапчук (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск : БДУ, 2020. — 247 с. : іл. — Бібліягр. у тэксце. У дзявятым выпуску зборніка «Філалагічныя штудыі» прадстаўлены артыкулы, прысвечаныя праблемам класічнай філалогіі, рэцэпцыі антычнай культуры ў еўрапейскую, грэка-лацінскай тэрміналогіі, а таксама пераклады і рэцэнзіі. Прызначаецца шырокаму колу чытачоў. 2 КАФЕДРЫ КЛАСІЧНАЙ ФІЛАЛОГІІ БДУ – 25 ГАДОЎ Errant, qui in prosperis rebus impetus fortunae in omne tempus fugisse se putant. Rhetorica ad Herennium Памыляюцца тыя, хто ў часы дабрабыту мяркуе, што назаўсёды пазбавіўся ад нягод. Рыторыка да Герэнія 2020 год – год юбілею кафедры – не просты для краіны і ўсяго свету, але няпростым для Беларусі быў і 1995 год, калі мы заснавалі першую ў краіне кафедру класічнай філалогіі. Паступова мы стварылі беларускую школу класіч- най філалогіі, якую ўжо добра ведаюць калегі з іншых краін. Нам ёсць, чым ганарыцца. Але перш за ўсё хочацца з вялікай падзякай узгадаць асобу, якая заклала падмурак нашай кафедры, асобу, якая прысвяціла сваё жыццё справе стварэння і станаўлення калектыву кафедры, – яе першую загадчыцу Галіну Іванаўну Шаўчэнка. У 2017 годзе мы святкавалі юбілей Галіны Іванаўны – 70 год, з якіх 50 гадоў свайго жыцця яна аддала служэнню Беларускаму дзяр- жаўнаму ўніверсітэту, і цяпер працягвае па-мацярынску падтрымліваць нас. Гэтыя 25 гадоў былі нашым шчаслівым юнацтвам. Успомнім, як гэта было… Да адкрыцця кафедры, у 1990–1994 гадах, падрыхтоўка спецыялістаў са спе- цыялізацыяй па класічных мовах ажыццяўлялася на аддзяленні рускай мовы і літаратуры. У падрыхтоўцы першых спецыялістаў прынялі ўдзел кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Галіна Іванаўна Шаўчэнка, Антаніна Васільеўна Гарнік, Людміла Мікалаеўна Мушчыніна, Андрэй Зіноўевіч Цісык, старшы выкладчык Галіна Раманаўна Налівайка. У 1994 годзе на кафедры сталі пра- цаваць выкладчыкамі выпускнікі, якія атрымалі дыпломы са спецыялізацыяй па класічных мовах: Арына Уладзіміраўна Кірычэнка (цяпер кандыдат філа- лагічных навук, дацэнт), Наталля Віктараўна Пратасевіч (старшы выкладчык), Юлія Анатольеўна Сядзініна-Баркоўская (старшы выкладчык) і іншыя. У 1999 годзе ў шэрагі супрацоўнікаў кафедры ўліліся першыя выпуск- нікі аддзялення класічнай філалогіі, якія атрымалі дыпломы з адзнакай і мелі некаторы досвед навукова-даследчай працы. Так, на кафедры пачалі працаваць 3 Філалагічныя штудыі Вып. IX Вольга Генрыхаўна Пракапчук (цяпер загадчык кафедры, кандыдат філа- лагічных навук, дацэнт), Дзмітрый Мікалаевіч Гоман (кандыдат філалагіч- ных навук, дацэнт), Вольга Сяргееўна Зарэмба (вядучы спецыяліст кабінета грэчаскай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Кір Аляксеевіч Тананушка (дацэнт). Крыху пазней на кафедру прыйшлі ў якасці супрацоўнікаў і некаторыя іншыя яе выпускнікі: Дзмітрый Генадзьевіч Мінкевіч (старшы выкладчык), Кацярына Віктараўна Стрыга (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Ягор Уладзіміравіч Прыстаўка (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Настасся Уладзіміраўна Давыдава (выкладчык), Марыя Валер’еўна Залатар (вядучы спецыяліст). За 25 гадоў існавання кафедра падрыхтавала ўжо шэсць выпускаў «кла- сікаў». Больш за 30 выпускнікоў працуюць па спецыяльнасці. Выпускнікамі кафедры абаронена 10 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя. Вялікая ўвага на кафедры надаецца навуковай працы студэнтаў. Студэнты спецыяльнасці «Класічная філалогія» далучаюцца да яе з першага курса, прымаючы актыўны ўдзел у штогадовых факультэцкіх, універсітэцкіх і між- вузаўскіх канферэнцыях. Так, у рамках даследавання навуковай тэмы кафе- дры «Класічныя мовы ў кантэксце беларускай культуры» студэнты 2 курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» ў 2018 годзе распрацавалі праект «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі», дзе прадставілі калекцыі лацінамоўных надпісаў, сабраных у каталіцкіх храмах сваіх родных рэгіёнаў. Ідзе праца над праектам «Лацінамоўныя надпісы ў Нацыянальным гістарычным музеі», у выніку якога плануецца выдаць з перакладам і навуко- вым каментарыем малавядомыя шырокай аўдыторыі карты і гравюры з фон- даў Музея. Нашы студэнты атрымліваюць гранты на навуковыя і вучэбныя стажыроўкі ў Польшчу, Грэцыю, перамагаюць у рэспубліканскіх і міжнарод- ных конкурсах навуковых работ студэнтаў. У сакавіку 2019 года на кафедры пры падтрымцы Ганаровага консуль- ства Грэцыі быў адкрыты кабінет грэчаскай філалогіі. Кабінет мае сучас- нае мультымедыйнае абсталяванне і выкарыстоўваецца для больш эфек- тыўнай падрыхтоўкі спецыялістаў па класічнай філалогіі і аптымізацыі распрацоўкі новых формаў навукова-даследчай работы студэнтаў. На базе кабінета працуе кінаклуб «Грэкаманія», праводзяцца курсы навагрэчаскай мовы, заняткі ў студэнтаў спецыяльнасці «Класічная філалогія», а таксама розныя мерапрыемствы. 4 Вып. IX Studia philologica Сёння кафедра па сутнасці з’яўляецца агульнаўніверсітэцкай. Да стварэння кафедры класічнай філалогіі лацінская мова вывуча- лася толькі на філала- гічным і гістарычным факультэтах. З 1997 года гэтая дысцыпліна ўвай- шла ў навучальныя планы васьмі ўнівер- сітэцкіх факультэтаў: філалагічнага, гістарычнага, юрыдычнага, міжнарод- ных адносін, філасофіі і сацыяльных навук, сацыякультурных камунікацый, біялагічнага, хімічнага, – і юрыдычнага каледжа БДУ. Старажытнагрэчаская мова, акрамя спецыяльнасці «Класічная філалогія», чытаецца на спецы- яльнасці «Славянская філалогія», а таксама на спецыяльнасці «Філасофія» на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. Для магістрантаў спецыяльнасці «Мовазнаўства» прафесарам кафедры Нінай Барысаўнай Мячкоўскай чыта- ецца курс «Грэка-лацінская лексіка ў сучаснай гуманітарнай тэрміналогіі». Новы статус латыні ў БДУ прывёў да неабходнасці стварэння новых падручнікаў і дапаможнікаў, якія адлюстроўваюць спецыфіку кожнага факуль- тэта. Са спісам асноўных выданняў кафедры прапануем азнаёміцца ніжэй. Запрашаем на наш сайт (http://graecolatini.bsu.by; люстэрка: http://graecolatini. by), на старонку кафедры на сайце філалагічнага факультэта БДУ (http:// philology.bsu.by/by/kafedry/classichnaj-philalogii), у нашы групы ў сацыяльных сетках (https://www.facebook.com/graecolatini/, https://vk.com/classica_bsu). Упэўнена, што мы стаім на пачатку змены адукацыйнай парадыгмы. З вялікай хуткасцю ідуць працэсы анлайн-адукацыі, інтэрнацыяналізацыі і камерцыялізацыі вышэйшай школы. Якія будуць наступствы гэтых змен, пабачаць ужо нашы нашчадкі. Ведаю адно: тое, што робіш, рабі bona fide. Наша кафедра заўсёды працавала і будзе працаваць сумленна на карысць сту- дэнтаў і Бацькаўшчыны. В. Пракапчук 1 1 Вольга Генрыхаўна Пракапчук – загадчык кафедры класічнай філалогіі БДУ, кан- дыдат філалагічных навук, дацэнт ([email protected]). 5 АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ КАФЕДРЫ КЛАСІЧНАЙ ФІЛАЛОГІІ БДУ 1996 Studia philologica: сб. науч. ст. / науч. ред. Г. И. Шевченко. – Вып. 2. – Минск: БГУ, 1996. – 93 с. Гарник, А. В. Учебное пособие по латинскому языку для студентов юридического факультета / А. В. Гарник, Г. Р. Наливайко. – Минск: БГУ, 1996. – 78 с. 1997 Гарник, А. В. Учебное пособие по латинскому языку с элементами римского права для студентов юридического факультета / А. В. Гарник, Г. Р. Наливайко, Г. И. Шевченко. – Минск: БГУ, 1997. – 113 с. Наливайко, Г. Р. Краткая грамматика латинского языка: учеб. посо- бие для заоч. отд-ний филол. и ист. фак. / Г. Р. Наливайко. – Минск: БГУ, 1997. – 78 с. 1998 Studia philologica: сб. науч. ст. / под общ. ред. Г. И. Шевченко; [редкол.: А. В. Гарник и др.]. – Вып. 3. – Минск: БГУ, 1998. – 111 с. Цисык, А. З. Основы латинского языка и медицинской терминологии: учеб. пособие для учащихся мед. училищ / А. З. Цисык. – Минск: Выш. шк., 1998. – 157 с. 1999 Гарник, А. В. Практическое пособие по древнегреческому языку / А. В. Гар- ник. – Минск: БГУ, 1999. – 92 с. Цисык, А. З. Дверь в латинский язык и биологическую терминоло- гию = Janua in linguam Latinam et terminologiam biologicam: учеб. посо- бие / А. З. Цисык, Г. И. Шевченко; науч. ред. В. В. Лысак. – Минск: БГУ, 1999. – 115 с. 2000 Гарник, А. В. Введение в латинский язык = Janua in linguam Latinam: учеб.-метод. пособие по латин. яз. для студентов ЕГУ / А. В. Гарник, Г. Р. Нали- вайко, Г. И. Шевченко. – Минск: ЕГУ, 2000. – 106 с. 6 Вып. IX Studia philologica 2001 Studia philologica: сб. науч. ст. / [под общ. ред. Г. И. Шевченко]; редкол.: А. В. Гарник [и др.]. – Вып. 4. – Минск: РИВШ, 2001. – 126 с. Гарник, А. В. Латинский язык с элементами римского права: учеб. пособие для юрид. специальностей / А. В. Гарник, Г. Р. Наливайко, Г. И. Шевченко. – Минск: БГУ, 2001. – 138 с. 2002 Studia philologica: сб. науч. ст. / под ред. Г. И. Шевченко; [редкол.: А. В. Гар- ник и др.]. – Вып. 5. – Минск: БГУ, 2002. – 202 с. Вечные истины = Aeternae veritates: сб. латин. изречений для студентов фак. права и других специальностей гуманитар. профиля / сост.: А. З. Цысик, О. Е. Давыденко. – Минск: ЕГУ, 2002. – 59 с. Гарник, А. В. Латинский язык: учеб. пособие для студентов юрид. специ- альностей
Details
-
File Typepdf
-
Upload Time-
-
Content LanguagesEnglish
-
Upload UserAnonymous/Not logged-in
-
File Pages247 Page
-
File Size-